Польшча падзякавала Вышаградскай групе за падтрымку ў міграцыйным крызісе



Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падзякаваў дзяржавам Вышаградскай групы (апроч Польшчы ў яе ўваходзяць Славаччына, Чэхія і Вугоршчына) за падтрымку, якая аказваецца Польшчы і балтыйскім дзяржавам ва ўмовах міграцыйнага крызісу.

Марыюш Блашчак, які прыняў удзел у сустрэчы міністраў абароны краін Вышаградскай групы ў Будапэшце, заявіў, што Польшча, а таксама балтыйскія краіны будуць працягваць абараняць вонкавую мяжу Еўрапейскага Звязу:

– Мы не дазволім, каб нехта пераходзіў дзяржаўную мяжу ў неўсталяваным парадку. Мы не дазволім распачаць міграцыйны крызіс. Нашы межы – гэта межы ЕЗ. Мы надаем вялікую ўвагу ахове нашых межаў. Польшча прыкладае ўсе неабходныя намаганні.

Беларускае Радыё Рацыя