Міліцыя будзе правяраць наяўнасць масак і захаванне сацыяльнай дыстанцыі



Штрафы за ігнараванне антыкаранавірусных захадаў пакуль ня ўводзяць, аднак санкцыі ўжо з’явіліся.

За парушэнне санітарных нормаў 5 кіроўцаў транспартных сродкаў на Магілёўшчыне ўжо пазбавілі права ваджэння маршрутах, 18 кіроўцам выдалі прадпісанні і папярэджанні.

Каля 60 службовых асоб Магілёўшчыны прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне правілаў на аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання.

У Менску таксама збіраюцца правяраць нашэнне масак і датрыманне іншых захадаў па прадухіленні распаўсюду хваробы. Як піша тэлеграм-канал Менскага гарвыканкаму, выкананне маскавага рэжыму і сацыяльнай дыстанцыі мусяць забяспечыць кіраўнікі прадпрыемстваў.

Праверкі будуць ладзіцца ў тым ліку з удзелам міліцыі, спачатку рэйды будуць папераджальнымі, аднак затым магчымая і адказнасць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: 015.by