Былому кіраўніку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Фенчуку выставілі абвінавачанне
Былому кіраўніку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Фенчуку выставілі абвінавачанне.
Родныя палітвязня пацвердзілі, што гэта арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Тэрмін утрымання пад вартай — 2 месяцы, пачынаючы з 20 верасня. Сядзіць у СІЗА-1, на „Валадарцы“, — расказаў Свабодзе брат палітвязня Зміцер Фянчук.
Віктар Фянчук — вядомы дзеяч у сферы аховы навакольнага асяроддзя, сябра Франкфурцкага заалагічнага таварыства. Раней узначальваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны». У 2014 годзе пераехаў у Белавескую пушчу, дзе ўдзельнічаў у праграме падтрымкі запаведнасці.
Беларускае Радыё Рацыя