Сёння Вітольду Ашурку споўніўся б 51 год
Вітольд Ашурак — грамадскі актывіст з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ, каардынатар руху “За свабоду”. Не раз балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты і парламент. Падымаў экалагічныя пытанні: ён змагаўся супраць шкоднай вытворчасці шкловаты. Разам з паплечнікамі ўшаноўваў мясціны паўстанцаў Каліноўскага.
Летась у жніўні супраць яго пачалі крымінальную справу, па якой суддзя Максім Філатаў прысудзіў Вітольду 5 гадоў калоніі. Сёлета 21 траўня палітвязень Вітольд Ашурак нечакана памёр у шклоўскай калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца.
Сябры Вітольда прапануюць ушанаваць памяць загінулага палітвязня напісаннем яму кароткіх і сімвалічных лістоў.