У Германію «беларускім маршрутам» трапіла больш за 4300 мігрантаў



Паводле федэральнай паліцыі Германіі, са жніўня звыш 4300 чалавек трапілі ў краіну, перайшоўшы мяжу Беларусі з Польшчай, паведаміў Spiegel.

Прычым за першыя сем месяцаў «беларускім маршрутам» у Нямеччыну прыйшлі толькі 26 мігрантаў. Але ў жніўні іх колькасць вырасла да 474, у верасні — да 1914, а толькі за 11 дзён кастрычніка — да 1934.

Рэгіянальныя аддзяленні нямецкай паліцыі паведамляюць пра дзясяткі затрыманых на нямецка-польскай мяжы мігрантаў кожны дзень.

Большасць мігрантаў паходзіць з Іраку, Сірыі, Емену і Ірану. Міграцыйныя цэнтры запоўненыя. Новых людзей размяшчаюць у намётах, якія ацяпляюцца.

Foto: Sean Gallup / Getty Images