Польскія эколагі заклікалі спыніць высечку дрэваў у Белавежскай пушчы



Польскія актывісты-эколагі 12 кастрычніка раскрытыкавалі аднаўленне дзяржаўным кансорцыумам «Lasy Państwowe» высечкі дрэваў у Белавежскай пушчы і заклікалі да яе спынення.

Улады Польшчы называюць высечку ахоўнай мерай супраць распаўсюду жука-караеда. Эколагі з арганізацый Greenpeace Polska і Dzika Polska, аднак, заявілі, што працы ў пушчы не маюць нічога агульнага з аховай прыроды, і заклікалі неадкладна спыніць іх. Паводле польскіх эколагаў, уся тэрыторыя Белавежскай пушчы на польскім баку павінна быць абвешчана нацыянальным паркам, у якім будзе забароненая ўсялякая гаспадарчая і іншая дзейнасць чалавека. На сённяшні дзень тэрыторыя Белавежскага нацыянальнага парку займае ўсяго 16% ляснога масіву Белавежскай пушчы на яе польскім баку.