У менскім аэрапорце перасталі выдаваць візы грамадзянам шэрагу краін



Грамадзяне Афганістана, Егіпта, Ірана, Йемена, Нігерыі, Пакістану і Сірыі змогуць уехаць у Беларусь толькі пры наяўнасці беларускай візы ў пашпарце, паведамляе тураператар «ANEX Tour».

З пункту накіравання іх будуць прымаць да перавозкі толькі пры выкананні гэтага правіла.

Раней візу можна было атрымаць па прыбыцці ў аэрапорт «Мінск», аднак цяпер грамадзянам названых краін гэта трэба будзе зрабіць да вылету. Паводле інфармацыі тураператара, консульскі аддзел МЗС Беларусі больш не прымае хадайніцтва аб выдачы віз для тых, хто прыбыў з пералічаных краін.

reform.by