У менскай бальніцы загарэўся блок падачы кіслароду
Сёння раніцай здарыўся пажар на тэрыторыі Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі на Кіжаватава, 58. Загарэўся камутацыйны блок падачы кіслароду, які знаходзіцца ў асобным будынку кіслароднай станцыі.
Узгаранне ліквідавана супрацоўнікамі МНС. Пацярпелых няма. Агонь пашкодзіў запорную арматуру, паведамляе onliner.by.
„Падача кіслароду ў аддзяленні бальніцы была пераключаная на рэзервовую сістэму, — піша тэлеграм-канал Менгарвыканкама. — У цяперашні час сістэма медыцынскага газазабеспячэння ў установе аховы здароўя функцыянуе ў штатным рэжыме”.
Прычына пажару пакуль невядомая.