15 сутак за вокладку пашпарта з «Пагоняй»



Менчука арыштавалі перад пачаткам хакейнага матчу за вокладку пашпарта з «Пагоняй» 23-гадовы Уладзіслаў Фёдараў 14 кастрычніка прыйшоў у «Менск-Арэну» на хакейны матч «Дынама-Менск» — «Спартак». Падчас агляду рэчаў у хлопца знайшлі пашпарт з вокладкай, на якой быў намаляваны герб Пагоня. Фёдарава адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Згодна з пратаколам, менавіта на тэрыторыі РУУСа хлопец «аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

15 кастрычніка справу Уладзіслава разглядзела суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня. Віну сваю Фёдараў прызнаў, але сцвярджае, што непадпарадкаванне не аказваў. Міліцыянт на судзе распавёў, што Фёдарава затрымалі па падазрэнні ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Вынік — 15 сутак.