ЗША адкрыюць граніцы для цалкам прышчэпленых іншаземцаў 8 лістапада



Улады ЗША 8 лістапада здымуць абмежаванні на перасячэнне граніцы для цалкам вакцынаваных ад каранавіруса падарожнікаў з іншых краін. Пра гэта ў пятніцу паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў Белым доме.

Размова ідзе пра сухапутныя межы і аэрапорты.

Абмежаванні на ўезд іншаземцаў у Злучаныя Штаты без крайняй неабходнасці ўвялі ў сакавіку 2020 года, пасля таго як Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя аб’явіла аб пачатку пандэміі.

Фота edemvameriky.com