Гарадзенца засудзілі на два гады калоніі за тое, што вывесіў сцяг на Кургане славы



Гарадзенец Ігар Бузук асуджаны на два гады калоніі за вывешаны на Кургане славы ў Гродне бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе „Наша Ніва”. Суд палічыў гэта здзекам з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Прысуд вынес суд Кастрычніцкага раёна Гродна 12 кастрычніка. 

41-гадовы бізнэсовец Ігар Бузук у ноч на 11 ліпеня 2021 года прыехаў на ровары да мемарыяльнага комплексу „Курган славы”. Ён замацаваў БЧБ-палотнішча па-над чырвона-зялёным пры дапамозе сцяжак і падняў сцяг.

Бузука затрымалі летам пры спробе з’ехаць з Беларусі.