Гусарыя ў Беластоку



17 кастрычніка ў Беластоку адбыўся так званы Вялікі парад Браніцкіх. У цэнтры гораду перад Чырвоным касцёлам адбыўся ўрачысты выезд гусараў. Тэтралізаваная дзея прадоўжылася на вуліцах Беластоку і непасрэдна на тэрыторыі палацавага комплексу роду Браніцкіх. Вялікі парад Браніцкіх у рамках ушанавання гарадской гісторыі арганізавалі Фонд Абавязак Польшчы ў супрацы з Падляшскім музеем у Беластоку пад патранатам Маршалка ваяводства.

Беларускае Радыё Рацыя, фота Ладзіка Майніча