“Капусная талака” ў Тафілаўцах
“Капусная талака” – калісьці была папулярная ў беларускіх вёсках. У восеньскія вечары гаспадыні збіраліся на шаткаванне капусты. Нарыхтоўваючы капусту для квашэння, дзяліліся перанятымі ў матуль і бабуль старажытнымі рэцэптамі на стварэнне карыснай стравы.
Гайнаўскі Фонд “Яны – гэта мы” аднаўляе гэтую традыцыю. У мінулую суботу ён зладзіў “Капусную талаку” ў Тафілаўцах на Гайнаўшчыне, у якой удзельнічала звыш дзясятка мясцовых гаспадынь.
Колькі гаспадынь, столькі рэцэптаў на смакавітую квашаную капусту, якімі можна абмяняцца і выкарыстаць для сябе.
“Капусную талаку” ў Тафілаўцах Фонд “Яны – гэта мы” зладзіў у рамках праекту “Беларускія адвячоркі”.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара