Сяргей Высоцкі: ідзе вонкавае ўмяшанне супраць Рэспублікі Беларусь



Магчымасці рэгістрацыі палітычных партыяў сціпла абмяркоўваюць ужо паўгады. І гэтая ідэя непасрэдна звязаная з магчымым транзітам улады, пасля прыняцця новай канстытуцыі, рэфэрэндум пра якую мае прайсці на пачатку наступнага году. Якія шанцы ў беларусаў мець нацыянальна-цэнтрычную партыю ў палітычным полі краіны гутарыць наш карэспандэнт, Якуб Сушынскі з публіцыстам Сяргеем Высоцкім.

РР: У сацыяльных сетках, у афіцыйных медыа гучыць размова пра новае перафарматаванне ўжо пасля рэферэндуму, які мае адбыцца ў лютым, і магчымасць з“яўлення новых партый на палітычным полі Беларусі. Зараз ідзе моцны ціск з боку Расеі, якая хоча ўвесці прарасейскія партыі. А як з беларусацэнтрычнымі партыямі?

– Сітуацыя ў Беларусі па-ранейшаму складаная. Складанасць гэтая выкліканая ў значнай меры палітыкай самой улады, тым што адбывалася ў 2020 годзе. Пэўным чынам ім удалося стабілізаваць сітуацыю, але гэтая стабілізацыя натуральна адбылася коштам зацісканнем гаек, рэпрэсіяў. І мы бачым пераход тых падзеяў у Беларусі з пратэстнага ўзроўню ўнутры дзяржавы на вонкавыя ўмяшанні. То бок вельмі моцныя санкцыі, і вельмі моцнае ўмяшанне з боку Расеі на ўсіх узроўнях, з усіх бакоў. І з боку ціску на ўладу, таксама яны дзейнічуюць праз новую апазіцыю, цягнуць сваю лінію. З іншага боку заходнія структуры таксама ажыццяўляюць ціск на Беларусь. Выходзіць, што гэты ціск фактычна ідзе супольны ціск, супольнае вонкавае ўмяшанне супраць Рэспублікі Беларусь. Улада пайшла шляхам заціскання, і палітычнага жыцця ў Беларусі практычна няма. Тое што адбываецца, гэта зусім іншая рэч. І да нармальнага, партыйнага ўзроўня працы пакуль яшчэ можна толькі рабіць меркаванні. Ніякай свабоды для партыйнага будаўніцтва. Нават такая арганізацыя, як «Белая Русь» не прайшла рэгістрацыю, праўладавая. Нехта нешта кажа, але гэта пакуль на ўзроўні спекуляцый.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя