Непаўнагадовага палітвязня Мікіту Залатарова 13 дзён трымалі ў ШІЗА



17-гадовага Мікіту Залатарова, які хворы на эпілепсію, 13 дзён трымалі ў штрафным ізалятары калоніі для непаўналетніх у Бабруйску. Пра гэта БелаПАН паведаміў бацька падлетка Міхаіл Лапуноў, пішуць naviny.by.

17 кастрычніка Мікіта патэлефанаваў з калоніі і распавёў, што спачатку ён атбыў 7 сутак ШІЗА, затым яго вывелі ў калідор і завялі назад у ізалятар яшчэ на 6 сутак.

«Як я зразумеў, яго пазбавілі спаткання. Ён прасіў пасылку, цяпер збіраем», — дадаў Лапуноў.

Нагадаем, 2 кастрычніка маці Мікіты прыехала да яго ў калонію на запланаванае спатканне, але яе не пусцілі, перадачу для сына не прынялі.