За суткі спынена больш за 500 спроб незаконнага перасячэння мяжы з Польшчай



Як паведамляе памежная служба Польшчы, за апошнія суткі на мяжы Польшчы з Беларусю было зафіксавана пяцьсот сорак дзве спробы незаконнага перасячэння граніцы, 4 асобы былі затрыманыя – усе грамадзяне Іраку.

З пачатку гэтага месяца такіх спробаў было ўжо звыш дзесяці з паловай тысяч. За дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы польскія памежнікі затрымалі шасцярых замежнікаў: двух грамадзян Украіны і грамадзян Турэччыны, Нямеччыны, Ірака і Лівана.

Беларускае Радыё Рацыя

fot. Michal Kosc / / Forum