Латвія ўводзіць жорскі локдаўн да 15 лістапада



Кабінет міністраў Латвіі 18 кастрычніка прыняў рашэнне ўвесці жорсткія меры па барацьбе з распаўсюджваннем Covid-19. Абмежаванні ўступаюць у сілу 21 кастрычніка.

Прэм’ер-міністр Крыш’яніс Карыньш заявіў, што на працягу чатырох тыдняў, да 15 лістапада, у Латвіі будуць дзейнічаць жорсткія абмежаванні.

Якія рашэнні прыняў урад

Локдаўн з 21 кастрычніка па 15 лістапада.
З 20:00 да 5:00 ўводзіцца каменданцкая гадзіна.

Восеньскія канікулы падоўжаны на адзін тыдзень. Пасля 1-га лістапада 1-3 класы будуць вучыцца ў школе, астатнія сыходзяць на выдаленае навучанне яшчэ на два тыдні.
Працягваюць працаваць дзіцячыя сады (дзяжурныя групы).

Будуць зачыненыя ўсе крамы, акрамя тых, якія забяспечваюць продаж тавараў першай неабходнасці.
Будзе абмежаваны прадастаўленне паслуг (у тым ліку, будуць зачыненыя цырульні, салоны прыгажосці і ўстановы грамадскага харчавання).

Будуць забароненыя спартыўныя, забаўляльныя і культурныя мерапрыемствы (кіно, тэатр, канцэрты).
Будуць уведзены абмежаванні на сходы, а таксама ліміты на рух людзей з розных хатніх гаспадарак у адным аўтамабілі.

rus.delfi.lv