Маці палітвязня Дзяніса Марусевіча: Настрой у яго баявы, усміхаецца
Да ўмоваў за кратамі фактычна прызвычаіўся, і спрабуе выкарыстоўваць кожны дзень з карысцю як на волі берасцейскі палітвязень Дзяніс Марусевіч. Пра гэта распавяла яго маці Людміла Марусевіч. З апошняга – з’явілася магчымасць рэгулярна тэлефанаваць праз мэсэнджэры, што мяняе сітуацыю ў лепшы бок, – адзначыла яна:
„Дзяніс адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі нумар 2 у горадзе Бабруйску, ён там з 7 ліпеня. Настрой у яго баявы, усміхаецца. На дзень маці далі 5 хвілін відэазванка, мы з ім пагутарылі. Ён падзякаваў мяне за ўсё, у адказ я яму падзякавала”.
Па рашэнні суда берасцейскі палітвязень Дзяніс Марусевіч пакараны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Звыш года ён знаходзіцца за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя