У Польшчы з’явіўся чарговы турыстычны значок з надпісам на беларускай мове
На гэты раз да міжнароднай турыстычнай акцыі далучыўся Музей і Асяродак Беларускай Культуры ў Гайнаўцы, ён запісаўся на карце турыстычных значкоў. Гэта яшчэ адзін спосаб, якім можам заахвоціць да наведвання нашага рэгёну. Бо калі калекцыянер хоча набыць такі турыстычны значок, адведае наш музей, а надпіс на беларускай мове паказвае, што тут жывуць беларусы – кажа дырэктар беларускага музею ў Гайнаўцы – Томаш Ціханюк.
„Наш значок паказвае будынак беларускага музея, яго галоўны ўваход з муралам, які з’явіўся апошнім часам. Перад усім, гэта цікавая форма прамоцыі такіх установаў, як беларускі музей у Гайнаўцы. Калекцыянеры такіх значкоў ёсць не толькі ў Польшчы, але і на ўсім свеце, і мы таксама вельмі цешымся, што ў гэтым годзе ўдалося далучыцца да гэтай акцыі. Кожны, хто хоча купіць такі значок, можа зрабіць гэта ў нашым музеі ў Гайнаўцы”.
Ідэя турыстычных значкоў нарадзілася ў дзевяностых гадах мінулага стагоддзя ў Чэхіі. Зараз ахоплівае звыш дязсятка краін, у тым ліку Польшчу. Гэта агульнаеўрапэйская калекцыянерская гульня, якая мае на мэце развіваць ідэю турызму. Калекцыянер, каб набыць драўляны кружок з выявай турыстычнай адметнасці дадзенага месца, павенен туды выбрацца і сфатаграфацца. Турыстычны значок з гайнаўскага музея з’яўляецца другім ў Польшчы з надпісам па-беларуску. Першы такі значок з беларускімі надпісамі можна набыць у Цэнтры прамоцыі Беларускай Культуры “Шчыты” на Бельшчыне.
Беларускае Радыё Рацыя