У Літву спрабавала трапіць рэкордная колькасць мігрантаў
У Літве чарговы рэкорд восені 2021 года. З Беларусі за апошнія суткі спрабавалі перасекчы мяжу 149 мігрантаў. Літоўскія памежнікі іх не прапусцілі і развярнулі назад (за выключэннем 11 чалавек, якіх затрымалі), паведамляе Delfi.
Памежнікі Друскенікаў зафіксавалі, як падазраюць, нелегальнае пранікненне на тэрыторыю Літвы беларускага памежніка. У сувязі з гэтым было распачатае расследаванне.
З 19 кастрычніка на мяжы з Беларуссю будзе патруляваць французскі верталёт з экіпажам.
У нядзелю нелегальна літоўскую мяжу спрабавалі перайсці 93 мігранты, у суботу — 91, у пятніцу — 35, у чацвер — 55, у сераду — 76, у аўторак — 93.
Фота: © AFP / Scanpix