На Берасцейшчыне каля 90 асоб адкрываюць сваю справу



На Берасцейшчыне, па інфармацыі абласнога Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, сёлета 84 беспрацоўныя жыхары выказалі жаданне адкрыць асабістую справу. Яны прайшлі адмысловыя курсы пры Цэнтрах занятасці, атрымалі статус “прадпрымальнікаў” і звыш 3 тысяч рублёў дапамогі.

Па словах супрацоўніка Цэнтра занятасці Максіма Шмата, сума невялікая, але чалавек сам вырашае, на што яе выдаткаваць:

– Даволі станоўчая тэматыка, таму што ўсе мы добра разумеем, што наўрадці ў беспрацоўнага грамадзяніна ёсць нейкая сума на набыццё тых або іншых расходных матэрыялаў або прадметаў і абсталявання, неабходнага для яго справы, якой ён хоча займацца. Зноў жа браць крэдыты – іх трэба аддаваць, як правіла з працэнтамі. То бок як стартавы невялікі капітал – гэта нармальна.

Па афіцыйных дадзеных, на Берасцейшчыне на ўліку па беспрацоўі знаходзіцца 1 тысяча 471 чалавек, пры гэтым па дапамогу ў пошуку працы ў Цэнтры занятасці звярнулася 11 тысяч жыхароў вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя