Латвія працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 10-га лютага



Урад Латвіі працягнуў надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 10 лютага. Адпаведнае рашэнне латвійскі ўрад прыняў на пасяджэнні 19 кастрычніка, паведамляе партал Delfi.
Міністр унутраных спраў Латвіі Марыя Голубева адзначыла, што падчас дзеяння надзвычайнага становішча «плануецца працягнуць рэалізацыю ўжо прынятых мер па ахове мяжы», перадае БелаПАН.

18 кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі прадухілілі спробы незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы 15 замежнікамі.

Фота: naviny.online