Падляшскі тыдзень на Expo-2020 у Дубаі
Падляшскі тыдзень праходзіць на выставе Expo-2020 у Дубаі.
Прадстаўлены дасягненні навукоўцаў, мастакоў і вынаходнікаў з рэгіёну. Урад ваяводства падчас Сусветнай выставы прадстаўляюць маршал Артур Касіцкі і дэлегацыя.
У аўторак, 19 кастрычніка, дэлегацыя з Падляшша наведала, між іншым, павільён гаспадароў – Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, якім таксама было прапанавана паглядзець выставу Xylopolis у павільёне Польшчы.
Гэта плошча больш за 2000 квадратных метраў з драўляным фасадам і кінетычнай скульптурай, якая сімвалізуе зграю птушак. Унутры знаходзіцца мастацкая мультымедыйная інсталяцыя „Польскі стол”, якая складаецца з 120 модуляў з польскага дрэва і спецыяльных модуляў, зробленых мастакамі, архітэктарамі і інжынерамі.
Фота: wrotapodlasia.pl