Беластоцкі музей вёскі запрашае на майстар-класы для дзяцей і моладзі
Беластоцкі музей вёскі запрашае на першыя ў гэтым годзе майстар-класы для дзяцей і моладзі. Удзельнікі сустрэчы навучацца выконваць велікодныя ўпрыгожанні – крашанкі, пісанкі, пальмы і кошычкі.
Народныя творцы пакажуць, як зрабіць бусловыя лапы – абрадавае цеста, якое пячэцца на дзень Дабравешчання і ў час прылёту птушак з выраю, – кажа дырэктар Музея вёскі – Артур Гавел:
– Паказваем традыцыю Вялікодную, звязаную з маляваннем пісанак, вырабам пальм вяліканоцных, выплятанне кошыкаў, якія выкарыстоўваюцца для таго, каб пасвянціць Вялікодныя стравы.
Майстар-класы праходзяць кожны дзень да 27-га сакавіка, з 9 па 14 гадзіну.
Кантакты для запісу на заняткі знойдзем на сайце Беларускага радыё Рацыя.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя