Польскую мяжу з Беларуссю ахоўваюць 7 тысячаў салдатаў і афіцэраў



Сярод іх супрацоўнікі пагранічнай службы, вайскоўцы, паліцэйскія ды іншыя. Пра гэта паведаміў камендэнт Падляскага аддзелу Пагранічнае стражы Анджэй Якубашэк. Ён прызнаў, што немагчыма ахаваць мяжу такім чынам, каб прадухіліць яе незаконнае перасячэнне на 100%. Мясцовасць моцна зарасла лесам. Магчымасць выкарыстання тэхнічных сродкаў месцамі даволі абмежаваная. Калі колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы вырасце, неабходна будзе „таксама скарэктаваць колькасць сіл і рэсурсаў”, заявіў Якубашэк.