У Бельску Падляшскім затрыманы былы дырэктар малочнага кааператыва



Былы прэзідэнт праўлення Spółdzielnia Мleczarska „Bielmlek” Тадэвуш Р., затрыманы супрацоўнікамі Цэнтральнага анты-карупцыйнага бюро Польшчы. Яго вінавацяць у злоўжыванні паўнамоцтвамі і невыкананні сваіх абавязкаў. Паводле пракуратуры, ён прымаў, між іншым, “эканамічна неабгрунтаваныя рашэнні”, якія фінансава абцяжарвалі кааператыў, што прывяло да яго банкруцтва. Маёмасная шкода ацэньваецца на суму амаль 80 мільёнаў злотых. Затрыманыя таксама галоўны бухгалтар Мікалай Р. і чалец праўлення Пётр Ж. Усіх даставілі ў варшаўскую пракуратуру.

Ахвярамі дзейнасці падазраваных сталі фермеры, якія не атрымлівалі грошы ад кааператыва за малако. Пасля допытаў затрыманых, пракурор прыме рашэнне аб меры стрымання.