Вышыўка Руфіны Базловай “Алесь Пушкін” папоўніць фонды Музея Вольнай Беларусі



Завяршыўся дабрачынны аўкцыён, арганізаваны @by_culture, дзе была прадстаўлена гэтая работа. Пераможцам таргоў стаў беларускі праграміст Іван, які цяпер жыве ў Грузіі, ён выказаў намер перадаць свой набытак у музей. Праект Музея Вольнай Беларусі распрацаваны Народным антыкрызісным упраўленнем пры падтрымцы @by_culture і Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

НАУ працягвае збор прадметаў музейнага значэння, звязаных з беларускімі пратэстамі ў 2020-2021 гг., і просіць дасылаць інфармацыю аб іх праз чат-бот @NAUsupport. Усе дадзеныя аб уладальніках прадметаў, перададзеных у музей, пры іх жаданні, застануцца ананімнымі.