Каля Аўгустова затрымалі кантрабандыстаў цыгарэт



Тысяча пачак нелегальных цыгарэт былі перахопленыя супрацоўнікамі Нацыянальнага ўпраўлення даходаў (KAS) у Сувалках. Кантрабанду знайшлі ў двух легкавых аўтамабілях, якімі кіравалі грамадзяне Беларусі.

Паведамляе прэс-служба KAS:

– У аўтамабілі KIA, якім кіраваў 33-гадовы беларус, было знойдзена 650 пачкаў цыгарэт, у той час як у Volkswagen, за рулём якога быў 34-гадовы грамадзянін Беларусі – яшчэ 350 пачкаў. Сярод іншага кантрабанда была схаваная ў корпусах амартызатараў і пад бамперамі аўтамабіля. Супрацоўнікі КАS распачалі крымінальныя справы ў дачыненні да кантрабандыстаў, рэквізаваўшы цыгарэты і аўтамабілі, прыстасаваныя для перавозкі кантрабанды.

Цяпер абодвух грамадзян Беларусі чакае суд. Ім пагражае штраф у вялікім памеры.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: podlaskie.kas.gov.pl