Алена Трызна: Прымаем замовы на беларускую сімволіку



У беларусаў Грузіі з’явіўся сайт-вітрына, праз які магчыма замовіць сцягі і нашыўкі, значкі і бранзалеты з беларускай нацыянальнай сімволікай. Такая старонка з’явілася некалькі дзён таму з-за попыту на нацыянальнае – беларускае.  

Распавядае адна са стваральніц старонкі https://belarussimbol.blogspot.com/ Алена Трызна:  

  – Я вырашыла зрабіць сайт, так як убачыла патрэбу менавіта беларусаў Грузіі ў нашай нацыянальнай сімволіцы. І каб было прасцей людзям знаходзіць, я вырашыла зрабіць вось такі сайт. Я думаю, што ён будзе карысны беларусам, якія тут, і якія плануюць яшчэ сюды прыехаць. І дзеля таго, каб чалавек змог купіць прадукт з нашай нацыянальнай сімволікай.  

Па словах Алены, найбольшым попытам карыстаюцца маскі з-за кавідных абмежаванняў у краіне:  

  – У асноўным вельмі добра карыстаюцца попытам маскі, так як натуральна кавідныя абмежаванні. Вось маска шматразовая вельмі зручная. Дарэчы, у мяне таксама такая ёсць. Яшчэ вельмі цікавыя нашыўкі, мне нават самой спадабаліся, рабяты з задавальненнем купляюць нашыўкі.  

Алена кажа, што нацыянальная сімволіка карыстаецца папулярнасцю не толькі ў сталіцы Грузіі – Тбілісі, але і ў іншых гарадах як Батумі і Кутаісі, дзе знаходзяцца дыяспары беларусаў, што пакінулі Радзіму.

 Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча