Уладзімір Шыла: Усё мае пачатак і ўсё мае канец



140 тысяч беларусаў вымушана эмігравалі ў 2020-21 годзе ў Польшчу. Сярод іх Уладзімір Шыла з Салігорску – бацька вядомага ў Беларусі палітыка з юнацкіх гадоў, пацярпелага ад рэжыму Івана Шылы.

58-гадовы Уладзімір некалькі разоў арыштоўваўся, адсядзеў 40 дзён ў ізалятары часовага ўтрымання за ўдзел у акцыях. Пасля завядзення крымінальнай справы з’ехаў у Польшчу ўслед за сынамі, якія таксама пераследаваліся. Тым не менш мужчына верыць у добрую будучыню Беларусі, кажа Уладзімір Шыла:

– Ёсць шлях негвалтоўнага супраціву – гэта прыклад Індыі, прыклад Гандзі. Але Гандзі меў справу з прыстойнымі людзьмі. Ён меў справу з Англіяй. На жаль, мы сёння маем справу з вульгарнымі, неадукаванымі, непрыстойнымі людзьмі. Людзьмі страшнымі. Але гэта наш шлях. Шлях выпрабаванняў, цяжкі шлях, але ўсё мае пачатак і ўсё мае канец. І таму я думаю, што ўсё будзе добра.

Паводле Уладзіміра Шылы, самае цяжкае ва ўсім, што адбываецца ў краіне, гэта тое, што Лукашэнку ўдалося раз’яднаць беларусаў. І знайшліся тыя, каму пранік замяніў сваякоў і сяброў, а думаць іх адвучылі.

Цалкам размова:

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя