На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу
Прычынай стаў інцыдэнт на канцэрце ў Палтаве. Міхалок нанёс удар галавой невядомаму мужчыну, які выйшаў на сцэну з гітарай і не меў квітка. Як паведаміў прэс-сакратар паліцыі Палтаўскай вобласці Юрый Сула, «адкрыта і расследуецца крымінальная вытворчасць па артыкуле «Хуліганства». Калі будзе ўстаноўлена віна ўдзельніка інцыдэнту, музыканта, то яму пагражае штраф ад 8500 грыўняў ($324) альбо абмежаванне волі да пяці гадоў». Прытым, лідар гуртоў Брутта, Ляпіс 98 і Дрэздэн Сяргей Міхалок з’яўляецца заслужаным артыстам Украіны.