У культуролага Аксаны Зарэцкай зноў адбыўся ператрус



Зараз Аксана Зарэцкая на свабоде. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Я на свабодзе. Супрацоўнікі міліцыі абмежаваліся допытам і ператрусам. Афіцыйная прычына зусім фантасмагарычная: нейкі цэлы падпалкоўнік з Магілёва вырашыў, што я датычная да деструктыўнай дзейнасці ў сетцы „Аднакласнікі“ і ў мяне дома знаходзяцца матэрыялы, якія праліваюць святло на завадатараў абразаў супрацоўнікаў міліцыі», — напісала Аксана.

Нагадаем, у траўні ў Аксаны Зарэцкай ужо праходзіў ператрус. У чэрвені гэтага года яе затрымлівалі падчас анлайн-прэм’еры спектакля «Белы трусік, Чырвоны трусік», дзе яна выконвала галоўную ролю. Пазней Аксану аштрафавалі на 100 базавых велічынь (2900 рублёў).

budzma.org