У Рэчыцы развіталіся з Алегам Шабетнікам
У Рэчыцы развіталіся з грамадскім дзеячом і палітыкам Алегам Шабетнікам. Яму было 55 год.
Паплечнік Валеры Сляпухін узгадвае, якім быў Алег Шабетнік:
– Ён трудаголік. Прачынаўся ў 5 – 6 гадзін раніцы і цэлы дзень на нагах. Паспяваў і па рабоце, і сацыяльныя кампаніі праводзіць, і спрачацца, і судзіцца. Паспяваў усё. Вельмі добры, спагадлівы чалавек. З ім было добра працаваць – зручна, камфортна, ніякіх праблем не было. Вельмі надзейны чалавек. Для лепшай Беларусі ён імкнуўся зрабіць усё.
Рэчыцкі актывіст Алег Шабетнік памёр ад каронавірусу. Ён з’яўляўся абласным кіраўніком арганізацыі “Гавары праўду”. У апошні год у дачыненні да актывіста назіраўся ціск з боку ўладаў.
Беларускае Радыё Рацыя