Гено Тэбідзе: Спадзяемся на перамогу апазіцыі ў Аджарыі
Цягам бліжэйшага тыдня 30 кастрычніка 2021 года ў Грузіі адбудзецца другі тур муніцыпальных выбараў.
Лідар партыі “Лело” ў Аджарыі Гено Тэбідзе ўпэўнены, што апазіцыя перамагла ўжо ў першым туры:
– Апазіцыя ў Аджарыі вырашыла, каб мы дамовіліся. Калі мы высунем мажарытара, там іншыя апазіцыянеры, хто ўваходзіць у гэтую згоду. Там кандыдата ставіць не будуць. Толькі мы засталіся супраць дзяржавы. І хачу, каб усе ведалі, што ў першым туры перамагла апазіцыя.
Па словах Гено Тэбідзе 30 кастрычніка будзе выніковая перамога апазіцыі:
– Цяпер будзе другі тур. 19 дэпутатаў гарадской думы, а 16 – з апазіцыі. Можна сказаць, што старшыню будзе абіраць апазіцыя. Гэта будзе такая цікавая магчымасць.
Палітык упэўнены, што перамога апазіцыйных сілаў у Аджарыі можа быць пад пытаннем, калі праўладная партыя “Грузінская мара” прыменіць свой адміністрацыйны рэсурс з подкупам выбарцаў і пагрозамі тым, хто працуе на дзяржаўных пасадах.
Беларускае Радыё Рацыя