У Беларусі шэсць новых палітвязняў
Гэта Ганна Баран, Андрэй Кудзік, Якаў Якаўцоў, Станіслаў Філімонаў, Сцяпан Дрозд і Аляксей Спірыдонаў.
Абвінавачванні і прысуды ім былі выстаўленыя па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») у дачыненні да Ганны Баран, Андрэя Кудзіка, па ч. 1 арт. 342, арт. 368 («Абраза прэзідэнта»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») КК — да Якава Якаўцова, па ч. 2 арт. 293 («Масавыя беспарадкі») КК да Станіслава Філімонава, Сцяпана Дразда. Аляксей Спірыдонаў быў накіраваны да адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову.
Цяпер у Беларусі 817 палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя