Стэфэн Кары ўсталяваў новы выбітны рэкорд у гісторыі НБА



Распасоўнік „Голдэн Стэйт” Стэфэн Кары запісаў у актыў 45 ачкоў і 10 падбораў ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НБА з „Кліпэрз” (115:113).

Кары давёў агульную дакладнасць штрафных за кар’еру да адзнакі 90,7%, што стала новым рэкордам ў гісторыі НБА.

Арына Сабаленка не выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Маскве

Арына Сабаленка не змагла выйсці ў паўфінал турніру турніру „ВТБ Кубак Крамля” ў Маскве. У чвэрцьфінале другая ракетка планеты саступіла ў двух сэтах расейцы Кацярыне Аляксандравай, якая займае 37-е месца ў сусветным рэйтынгу – 3:6, 4:6. У матчы за выхад у фінал Кацярына Аляксандрава будзе супернічаць з пераможцай гульні паміж іспанкай Гарбін Мугурусай (5-ы нумар рэйтынгу WTA) і эстонкай Анэт Кантавэйт (20).

Юлія Гатоўка (228 ВТА) выйшла ў паўфінал турніру ў Карагандзе. У 1/4 фіналу беларуска перайграла прадстаўніцу Узбекістана Нігіну Абдураімаву (485 ВТА) – 6:2, 7:6 (7:4).

Донарума хоча пакінуць „ПСЖ”

Брамнік „ПСЖ” Джанлуіджы Донарума можа пакінуць клуб ужо ў студзені. Галкіпера не задавальняе колькасць гульнявой практыкі ў клубе. Пакуль што найлепшы гулец Еўра-2020 прайграе канкурэнцыю за месца ў аснове Кейлару Навасу. Цікавасць да Донарумы праяўляе „Ювентус”. Турынцы могуць узяць брамніка зборнай Італіі ў арэнду з правам выкупу.

З’явіліся новыя дэталі магчымага перазапуску Суперлігі Еўропы

З’явіліся новыя дэталі магчымага перазапуску Суперлігі Еўропы. У развіцці праекта па-ранейшаму зацікаўлены „Ювентус”, „Рэал” і „Барселона”. Калі клубам удасца вырашыць юрыдычныя пытанні, можа быць створаны турнір, канкуруючы з Лігай чэмпіёнаў УЕФА. Праца вядзецца над прыцягненнем найбольш медыйных каманд з ліку тых, якія не могуць канкураваць з самымі багатымі клубамі Еўропы, але пры гэтым перараслі ровень сваёй лігі – яны дамінуюць у чэмпіянаце, але не дамагаюцца поспеху ў Лізе чэмпіёнаў. Мяркуецца, што гаворка ідзе пра лігі Шатландыі, Турцыі і Украіны, магчыма, Партугаліі, Бельгіі, Нідэрландаў і Расеі. Адзін з аспектаў, якія збянтэжылі публіку ў найбольшай ступені, – ідэя мець 15 пастаянных членаў, якія будуць гуляць у Суперлізе па-за залежнасці ад выступаў. Гэта супярэчыць спартовым прынцыпам. У сувязі з гэтым Суперліга можа стаць больш адкрытай і інклюзіўнай. А замест адной закрытай лігі можа быць створана цэлая піраміда ліг.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: AFP