Менскае „Дынама” саступіла „Сібіры” у матчы чэмпіянату КХЛ



Хакеісты менскага „Дынама” з паразы пачалі выязную серыю, саступіўшы „Сібіры” у матчы чэмпіянату КХЛ. Падначаленыя Крэйга Вудкрафта былі вымушаныя прызнаць перавагу супернікаў – 2:3.

Менчукі ярка пачалі сустрэчу, і на шостай хвіліне матчу павялі ў ліку дзякуючы чарговай шайбе Мальце Стрэмваля, а на дзявятай хвіліне матчу Раман Гарбуноў здзейсніў сольны праход і другі раз засмуціў Хары Сятэры дакладным кідком у блізкі верхні кут. Пасля двух прапушчаных шайбаў хакеісты „Сібіры” пачалі настойліва шукаць шляхі да брамы „зуброў”. Менчукі адказвалі контратакамі. На 12-й хвіліне мінчане прапусцілі двойчы з розніцай менш як у 20 секунд: галы забілі Мікіта Караткоў і Аляксандр Шароў. Калі да сігналу на перапынак заставалася менш за хвіліну, Мікіта Седзікаў вывеў „Сібір” наперад і да канца сустрэчы больш каманды шайбаў не закінулі. Такім чынам, мінская каманда перапыніла сваю серыю матчаў з набранымі ачкамі на адзнацы 11 паядынкаў. Наступную гульню каманда Крэйга Вудкрафта правядзе ў Хабараўску з мясцовым „Амурам” заўтра пачатак матча ў 10.00 па мінскім часе.

БАТЭ перамог „Нёман” у чэмпіянаце Беларусі

Барысаўскі БАТЭ перамог гарадзенскі „Нёман” з лікам 2:0 у першым матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі. У першым тайме сустрэчы ў Гародні гледачы не ўбачылі забітых мячоў, а пасля перапынку госці вызначыліся двойчы. На зыходзе гадзіны гульнявога часу лік адкрыў Дзмітрый Юсаў, а на 88-й хвіліне Яўген Яблонскі ў другі раз трапіў у браму Сяргея Курганскага. Сёння лідэр чэмпіянату салігорскі „Шахцёр” згуляе ў гасцях у „Віцебска”. Таксама „Слуцк” прыме на сваім полі „Смаргонь”, „Гомель” на хатняй арэне сустрэнецца са сталічным „Энергетыкам-БДУ”, а ў Берасці мясцовае „Дынама” будзе супернічаць з „Іслаччу” з Мінскага раёна.

Гомель і Магілёў прымуць вырашальныя сустрэчы Кубка Беларусі па валейболе

Гомель і Магілёў прымуць вырашальныя сустрэчы Кубка Беларусі па валейболе. Мужчынскія дружыны вызначаць уладальніка ганаровага трафея ў „фінале чатырох”, які прыме Гомель з 17 па 19 снежня. На правах гаспадароў у вырашальнай стадыі спаборніцтваў прыме ўдзел мясцовая „Энергія”. Астатнія дружыны вызначацца па выніках шматступеньчатай сiстэмы розыгрышу, у якім стартуюць восем каманд Вышэйшай лігі. Кваліфікацыйны запланаваны на 23-24 лістапада.

Жаночыя каманды вызначаць уладальніка Кубка Беларусі ў Магілёве 22-24 снежня. Аўтаматычна ўдзельніцамі „Фіналу чатырох” сталі валейбалісткі „Камунальніка-МДУ”.

Тры ўдзельнікі „Тур дэ Франс” -2021 западозраны ва ўжыванні допінгу

Тры веласіпедыста, якія прымалі ўдзел у апошняй шматдзёнках „Тур дэ Франс”, падазраюцца ў парушэнні антыдопінгавых правілаў. Tribune de Geneve паведамляе, што гаворка ідзе пра прадстаўнікоў каманды Bahrain Victorious. У аналізах іх валасоў былі выяўленыя сляды забароненага рэчыва цізанідзіна. Наяўнасць рэчывы ў валасах кажа аб яго працяглым ужыванні. На „Тур дэ Франс”-2021 веласіпедысты Bahrain Victorious святкавалі перамогу ў каманднай класіфікацыі па часе.

Беларускае Радыё Рацыя