Польшча яшчэ раз паспрабуе перадаць гуманітарны груз
Прэзідэнт Анджэй Дуда і прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі прынялі рашэнне, што Польшча адправіць у Беларусь чарговы гуманітарны транспарт, – паведамляе TVP Info.
Груз складаецца з 412 ложкаў, 600 коўдраў, 1120 прасцінаў і 3 намётаў.
„Польшча таксама перадасць сродкі індывідуальнай абароны — ахоўныя маскі, пальчаткі і дэзынфікуючы вадкасць”.
Кіроўцы будуць чакаць да канца наступнага тыдня, каб гуманітарны груз прынялі ў Беларусь або прынялі іншыя рашэнні. Нагадаю, што „да гэтага часу польскія ўлады зрабілі дзве спробы аказаць гуманітарную дапамогу мігрантам, якія пражываюць у Беларусі” і яны былі беспаспяховымі ды раскрытыкаваныя беларускімі ўладамі.