У Беластоку прайшоў канцэрт, складзены з твораў Станіслава Манюшкі
Пра сувязі Манюшкі з Беларуссю распавяла ганаровая госця вечарыны, прапраўнучка кампазітара Эльжбета Яноўская-Манюшка:
– Мая мама з 10-гадовай дачкой была ў Беларусі, гэта было ў рамках пленеру «Па слядах Манюшкі». Манюшка быў палякам, католікам, польскім шляхціцам. Меў уплывы беларускай музыкі, размаўляў па-расейску, трохі размаўляў па-беларуску. Бо жыў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Паводле Эльжбеты Яноўскай-Манюшкі, музей Станіслава Манюшкі ў Смілавічах пад Менскам, пакуль што адзіны ў свеце. Для Польшчы застаецца актульным адкрыццё паўнавартаснага музея кампазітара на ўласнай тэрыторыі.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Вольгі Сямашкі