Створаны сайт, дзе пазначаны еўрапейскія лабісты і памагатыя рэжыму
Беларусы стварылі сайт, дзе пазначаны еўрапейскія лабісты і памагатыя рэжыму:
IKEA, Kronospan, Mercedes-Benz, Glock і іншыя еўрапейскія і амерыканскія кампаніі працягваюць прама ці ўскосна падтрымліваць рэжым. Яны альбо закупляюць прадукцыю дзяржаўных прадпрыемстваў, альбо пастаўляюць транспарт і зброю карнікам. Час спыніцца. Хутка выйдзе новы пакет санкцый, і карпарацыям давядзецца выбраць, на чыім яны баку.
Група «Эканамічны Ціск» стварыла сайт (https://belarus2020.info/), на якім апублікаваныя кампаніі, якія заплямілі сваю рэпутацыю. Сайт будзе абнаўляцца і дапаўняцца.
Беларускае Радыё Рацыя