У Польшчу за мінулыя суткі не пусцілі 508 мігрантаў



Польскія памежнікі за мінулыя суткі зафіксавалі 508 спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю. Было затрымана 19 мігрантаў: 13 грамадзян Сірыі, 5 грамадзян Ірака і грамадзянін Палестыны.

Таксама за дапамогу ў пераходзе мяжы затрымалі чатырох замежнікаў: дваіх грамадзян Ірака, грамадзяніна Нідэрландаў і грамадзяніна Германіі, паведамляюць польскія памежнікі ў сваім Twitter.

Літоўскія памежнікі за суткі, з нядзелі на панядзелак, не пусцілі ў краіну 67 мігрантаў, паведамляе delfi.lt са спасылкай на мясцовых памежнікаў.

На беларуска-латвійскім участку за мінулую суботу было зафіксавана 19 спробаў нелегальнага пераходу мяжы, паведамляюць латвійскія пагранічнікі. Затрыманых за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы за дадзены перыяд часу няма.