Эльжбета Яноўская-Манюшка пра легендарнага продка



Днямі ў Беластоку прайшоў канцэрт, складзены з твораў Станіслава Манюшкі. Беларуска-польскі кампазітар уваходзіць у кагорту дзеячаў, на базе якіх будуецца так званая „беларуская ідэнтычнасць” – фундаментальная палітычная катэгорыя, без якой беларуская дзяржава існаваць не зможа. Манюшку прысвечана музейная экспазіцыя ў Смілавічах, усталяваны помнік у Менску, вуліца сталіцы і музычны конкурс носяць ягонае прозвішча.

Эльжбета Яноўская-Манюшка

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцем Рацыі”, прапраўнучкай кампазітара Эльжбетай Яноўскай-Манюшкай пра тое, ці можна назваць Станіслава Манюшку беларускім кампазітарам, якія праблемы інтэрпрэтацыі ягонай нацыянальнасці існуюць і ў якім рэчышчы мусіць палягаць польска-беларуская супраца па ўшанаванні кампазітара.   

РР: Якая памяць пра сувязь Станіслава Манюшкі з Беларуссю захоўваецца ў вашай сям’і?

– Мая маці з маёй дачкой, тады яшчэ 10-гадовай, у 2000 годзе была ў Убелі. Гэта быў такі мастацкі пленэр „Слядамі Манюшкі”. Яго ладзіў Саюз польскіх мастакоў і скульптараў. Ініцыятаркай гэтага пленэру і экскурсій была святой памяці, на жаль у мінулым годзе памерла, спадарыня Данута Коньска з Саюза польскіх мастакоў і скульптараў. Прыехалі тады ў Убель, я на жаль не магла прысутнічаць, была толькі мая святой памяці маці Данута Манюшка-Яноўска і мая дачка Адрыяна. Не віна беларусаў, што палац у Смілавічах, які не належаў кампазітару, частка мяркуе, што ён яму належаў, ён налажыў дзядзьку. Ён тады быў разбураным, наколькі ведаю, цяпер яго хтосьці набыў.

РР: Падчас свайго выступу вы падкрэслілі, што Манюшка быў палякам.

– Я ўвесь час падкрэсліваю, што з’яўляюцца непаразуменні датычныя нацыянальнасці кампазітара, як я ўжо казала. Ён сам казаў, што не быў літвінам, пра што пісаў у сваім лісце. Таксама не быў беларусам, а быў карэнным палякам-каталіком. Там нарадзіўся, бо гэта была Рэч Паспалітая абодвух народаў. Як і цяпер ёсць шмат нацыянальнасцяў рассеяных па ўсім свеце. Мы ведаем пра шматлікіх патомкаў, з якімі я маю кантакт. Найбольш разраслася частка сям’і, якая жыве ў Венгрыі, і гэта не таму, што мелі венгерскія карані. Вельмі цяжка адкрыць факты біяграфіі, я стараюся гэта зрабіць у меру сваіх магчымасцяў. Ёсць асобы з прозвішчам Манюшка, не маюць ніякага сваяцтва з сям’ёй. Гэта быў эфект таго, што Дамінік Манюшка, дзядзька кампазітара, раздаў свой маёнтак і надаў прозвішча Манюшка сялянам, якія жылі на яго тэрыторыі. Некаторыя называюць яго піянерам вызвалення сялян.

РР: Ці можам мы назваць Манюшку беларускім кампазітарам?

– Нельга сказаць, што ён быў беларускім кампазітарам. Ён жа не ствараў беларускія музычныя творы. Ён быў палякам-каталіком, польскім шляхціцам гербу „Крыўда”. Тое, што на яго ўплывала беларуская музыка, гэта відавочна і лагічна. На міжнароднай канферэнцыі я пачула на тэму Манюшкі ў Познані ў 2018 годзе, што Манюшка не ведаў ніводнай замежнай мовы. Ён ведаў пяць замежных моў. Потым хтосьці напісаў, што кампазітар і яго сям’я супрацоўнічала з захопнікамі, гэта няпраўда, чарговая хлусня. Тое, што размаўляў па-расейску ці трохі размаўляў па-беларуску, гэта таму, што жыў у гэтым асяроддзі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя