Мінабароны Польшчы ўзмацняе сілы на мяжы з Беларуссю



Пасля некалькіх спробаў мігрантаў гвалтоўна перайсці беларуска-польскую мяжу Польшча ўзмацняе вайсковы кантынгент ва ўсходніх ваяводствах. Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што ягонае ведамства выдзеліць яшчэ 2,5 тысячы вайскоўцаў, каб дапамагчы памежнай службе краіны ў ахове мяжы з Беларуссю. Усяго на гэтыя мэты будзе задзейнічана 10 тысяч вайскоўцаў.

Так міністр Марыюш Блашчак адказаў на інфармацыю, атрыманую ад Памежнай службы, пра далейшыя «сілавыя» выпадкі фарсавання польска-беларускай мяжы.