Качагара з Крэва звольнілі з працы за палітычныя выказванні



Краязнаўцу, а ў мінулым школьнага выкладчыка Аляксандра Камінскага з мястэчка Крэва на Смаргоншчыне звольнілі нават з працы качагара.

 «Чыноўніку прыйшліся не даспадобы некаторыя мае выказванні і ўчынкі, з прафесіяй качагара аніяк не звязаныя. А ў іх там, відаць, план па выяўленні „нядобранадзейных“ і іх „прэсаванні“. Не сказаць, каб было вельмі шкада той грашовай мінімалкі, якой я пазбавіўся. Больш перажываю за непасрэдную начальніцу, якой цяпер будзе праблематычна знайсці надзейную замену яшчэ і майму напарніку, бо той на знак салідарнасці са мной таксама адмовіўся выходзіць на працу», — падзяліўся навіной Аляксандр Камінскі.

Раней Аляксандр Камінскі працаваў настаўнікам французскай мовы ў мясцовай школе.