Адвакатку Ціханоўскага і Бабарыкі Наталлю Мацкевіч выключылі з калегіі адвакатаў



Наталлю Мацкевіч, адвакатку, якая абараняла Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Дзядка пазбавілі ліцэнзіі. Пра гэта яна паведаміла 25 красавіка ў сваім акаўнце ў Twitter.

Нагадаем, у кастрычніку дваіх адвакатаў Віктара Бабарыкі — Наталлю Мацкевіч і Яўгена Пыльчанку — адхілілі ад працы. Мінюст пачаў супраць іх дысцыплінарную вытворчасць.

Агулам ужо чатырох адвакатаў Бабарыкі адхілілі ад працы. Аляксандр Пыльчанка ў кастрычніку 2020-га быў пазбаўлены ліцэнзіі, Дзмітрыя Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў у ліпені. На цяперашні момант у Бабарыкі не засталося абаронцаў.