Беларусы пратэставалі перад заводам IKEA ў гміне Орля (абноўлена)
Беларусы, якія жывуць у Польшчы, пратэставалі перад заводам IKEA ў вёсцы Кошкі гміны Орля. Яны патлумачылі, што валодаюць інфармацыяй пра тое, што кампанія купляе вялікую колькасць беларускай драўніны і гэтым фінансава ўзмацняе рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Кажа адна з ініцыятарак акцыі Наталля Сцепанцова.
„Будзем далей працягваць карэспандэнцыю з дырэкцыяй фабрыкі, па электроннай пошце прасіць іх звярнуць увагу на існуючую праблему з закупкай дрэва ў Беларусі, экалагічную праблему некантралюемай высечкі лясоў. Этычную праблему фінансавання рэжыму, які рэпрысіруе сваіх грамадзян па палітычных матывах. І таксама невыкананне ўласных прынцыпаў супрацоўніцтва са сваімі пастаўшчыкамі, паколькі ў Беларусі парушаюцца правы працоўных”.
У панядзелак прадстаўнікі беларускай дыяспары зладзілі пікет, перад адной з фабрык філіяла шведскага мебельнага канцэрну ІКЭА ў Польшчы. Перад фабрыкай ў кошках, што гміне Орля на бельшчыне сабралася з белчырвонабелымі сцягамі звыш дзясятка чалавек. Ніхто з дырэкцыі фабрыкі не выйшаў паразмаўляць з беларусамі
Прадстаўнікі канцэрна не сустракаліся з удзельнікамі пікету, і, як паведамілі ў прэс-службе IKEA, інфармацыя аб запланаваным пікеце на прадпрыемства не паступала. Таксама запэўнілі, што IKEA ў Орлі не закупляе драўніну ў Беларусі і не супрацуе з гэтай краінай.
Беларускае Радыё Рацыя