Памерлага на тушэнні пажару Андрэя Мазаля пахаваюць у аўторак у Віцебску



Пра гэта паведамляе МНС. Цырымонія развітання пройдзе з 10.00 да 12.30 у абласной філармоніі (вуліца Леніна, 69).

Андрэю Мазалю стала дрэнна падчас ліквідацыі буйнога пажару на льнозаводзе ў Лёзне 25 кастрычніка. Неўзабаве ратавальнік памёр. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Падпалкоўнік унутранай службы Андрэй Мазаль працаваў намеснікам начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС з мая 2019 года. Да гэтага ўзначальваў Гомельскі РАНС.