У Вашынгтоне абмеркавалі новы пакет санкцый



Нелегальную міграцыю і падрыхтоўку новых санкцый ЕЗ супраць уладаў Беларусі абмеркавалі на перамовах 25 кастрычніка ў Вашынгтоне кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс і намеснік дзяржсакратара ЗША Уэндзі Шэрман, паведамляе прэс-служба латвійскага знешнепалітычнага ведамства.

Рынкевічс заявіў, што Аляксандр Лукашэнка захаваў уладу дзякуючы Расеі, адзначаюць naviny.by. Кіраўнік латвійскага МЗС лічыць, што беларускія чыноўнікі павінны ўзяць на сябе поўную адказнасць за тое, што адбываецца і пакласці канец недапушчальнай практыцы выкарыстання ў палітычных мэтах асоб, якія маюць патрэбу ў абароне. Адначасова, на яго думку, неабходна працягваць палітыку санкцый і падтрымкі грамадзянскай супольнасці.

«Еўразвяз» працуе над пятым пакетам санкцый. Члены ЕЗ абмяркоўваюць санкцыі супраць «Белавія», іншых дзяржаўных прадпрыемстваў і службовых асоб, якія ўдзельнічаюць у аперацыі на знешняй мяжы звяза», — заявіў Рынкевічс.