Конкурс польскай рэлігійнай паэзіі ў Гародні



У  гадавіну кананізацыі святога Яна Паўла ІІ грамадскае аб’яднанне „Polska Macierz Szkolna” зарганізоўвае дэкламацыйны конкурс польскай  рэлігійнай  паэзіі “Дазвольце дзецям прыйсці да мяне”.

Удзельнічаць у конкурсе маюць магчымасць дзеці і моладзь ад 5 да 18 гадоў, якія ў чатырох узроставых катэгорыях акрэсляць пераможцаў. Намеснік старшыні грамадскага аб’яднання  „Polska Macierz Szkolna” Тэрэса Крышын лічыць, што такія мерапрыемствы ў першую чаргу прызначаныя выхоўваць у дзецях павагу да  каталіцкіх традыцый і прыязнае стаўленне да роднай мовы:

–  Мы вельмі б хацелі, каб наша моладзь польскага паходжання, якая жыве ў Беларусі, вывучыла польскую мову менавіта таму, што гэта мова іх продкаў, мова, на якой размаўлялі іх бацькі, дзяды і прадзеды.

 

Конкурс рэлігійнай паэзіі “Дазвольце дзецям прыйсці да мяне” адбудзецца 26 красавіка бягучага года ў памяшканні адукацыйнага цэнтра  “Polskiej Macierzy Szkolnej” па адрэсе: Гародня, вуліца Гараднічанская, 40. Да 10 красавіка ўсе ахвочыя маюць магчымасць даслаць заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня