У Варшаве пікетавалі офіс Інтэрпола



У Варшаве пікетавалі офіс Інтэрпола. Пратэстоўцы патрабавалі спыніць затрыманні палітуцекачоў па запыце сілавікоў Беларусі.

Арганізатары паведамілі, што будуць працягваць такія акцыі пакуль Інтэрпол адэкватна не адрэагуе на іх патрабаванні.

У Вугоршчыне  быў затрыманы былы валанцёр з Акрэсціна, а цяпер палітуцякач Валянцін Уласік. Адбылося гэта яшчэ ў ліпені. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя